10 гадоў я працавала ў розных IT-кампаніях. Пачынала з пазіцыі QA, але потым перайшла ў business developement. Год таму вырашыла звольніцца, каб развіваць уласны праект на мяжы мастацтва і tech. У сваім блогу я распавяду, чаму не заўсёды варта трымацца за добрую пасаду.
Кто распавядае: Ганна Палей, стваральніца праекту Maramora. Вы таксама можаце падзяліцца сваім досведам у блогах на dev.by. Пішыце на blog@dev.by, зробім разам нешта крутое.
У маленькім горадзе працы не было — прышлося разбірацца ў тэставанні
Пасля ўніверсітэту я пераехала з Менску ў невялікі горад — працавала паўгады за 100$ у месяц у мясцовым выдавецтве. Падчас гэтага знайшла вакансію ў мясцовай невялічкай кампаніі на пазіцыю QA. З патрабаванняў: intermediate ангельскі, добрае валоданне кампутарам. Усе гэтыя навыкі ў мяне былі. Прайшла сумоўе, і пайшла разбірацца, што такое тэставанне.
Тая кампанія хутка зачынілася, а ў горадзе на 100 тыс. насельніцтва працу ў IT не знойдзеш таму. Таму я працавала онлайн і аператыўна самастойна разбіралася ў тэставанні.
Пасля падчас сваёй кар’еры я была і менеджэркай каманды тэстэраў, пісала курсы па падрыхтоўцы да ISTQB, урэшце была акаўнт-менеджэрам у аддзеле развіцця бізнесу. Паспела схадзіць у дэкрэт, які я паспяхова не вытрымала — выйшла на працу ўжо праз год пасля нараджэння дачкі.
Чым далей, тым больш расчаравання
Доўгі час ўсё было добра. Я амбітны чалавек, і бачыла ў ІТ добрую перспектыву.
Чым больш я паглыблялася ў працэссы, якія адбываюцца ў IT, тым больш расчаравання сустракала. Стала задаваць сабе пытанні, «А што далей?», «Што, акрамя грошай, мяне тут трывае?», «Ці цікава мне ўвогуле займацца менавіта гэтымі праектамі?».
Адчула, што праца пераўтварылася ў руціну як «на заводзе». Той самы «шкляны столь», па-за межамі якога я сябе больш не бачыла. Шчырым рашэннем для мяне стала сысці, бо адсутнасць матывацыі ўплывае на вынік тваёй працы і, ўвогуле, кампанію.
Чаму людзі трымаюцца за працу ў IT
- Грошы. Зараз у мяне менш фінансаў, і гарызонт планавання вельмі паменьшыўся.
- Амбіцыі. Вельмі няшмат сфер прапануюць такі соцпакет і магчымасці для развіцця.
- Неўпэўненнасць у сваёй экспертызе па-за сферай.
Што не так з беларускім IT
- Фінансы. Пасля дэкрэту, у якім я была ўсяго год, мой заробак знізіўся ў тры разы. Страшна ўявіць, што было бы пасля 3-х гадоў.
- Перапрацоўкі. У адной з кампаній на перыяды рэлізаў прыходзілася працаваць да 22 гадзін. Без даплат за перапрацоўкі. Пры гэтым лічылася, што калі ты жаночага полу, дык можаш працаваць без даплатыпроста таму, што жанчыны — адказныя.
- Шкляная столь. Сягаеш пэўнага ўзроўню, і ўжо не можаш яго пераадолець.
План пасля звальнення — уласны EdTech праект
Зараз я дакладна займаюся тым, што мне цікава. Працую як незалежная арганізатарка культурніцкіх івэнтаў і ў кансалтынгу для арт-суполак і інстытуцый, так і ў камандзе над развіццём діджітал платформы.
Паўсюль я выкарыстоўваю веды з IT-індустрыі. Я ведаю, як уладкаваць працэсы, як працаваць з партнёрамі, як арганізаваць тэхнічны бок праекту.
Пасля звальнення ў 2021 годзе я хацела сфакусавацца на камерцыйным баку культурніцкай прасторы. Але пачалася вайна, і планы засталіся планамі.
Мы распрацавалі стратэгію развіцця, знайшлі партнёраў і распрацавалі МVP платформы. Праект зарабляе на продажы курсаў, але мы толькі пачынаем і гэта не самыя вялікія грошы. Таксама паралельна я займаюся кансалтынгам, дапамагаю арганізавоўваць івэнты ў культурніцка-адукацыйным сектары.
Пакуль у нас ёсць MVP, чарга на публікацыі аўтарскіх арт-праектаў і тэкстаў, каманда з крутым досведам. Каб развівацца далей мы шукаем фінансаванне і партнерствы.
Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.
Вы выдаткавалі на гэты матэрыял дзве хвіліны. Выдаткуйце яшчэ 15 секунд, калі ласка.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.
Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Што яшчэ пачытаць?
- «За 20 гадзінаў паспявала больш, чым за тыдзень». Экс-Wargaming пра тое, як быць і матуляй, і менеджэркай
- Адмаўляюся ад офераў, хоць супрацоўнічала з галівудскімі кампаніямі. Як змагацца з сіндромам самазванца
- «У айцішнікаў парушаная сувязь з целам». Навошта я раблю вечарыны, на якіх можна толькі абдымацца
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.