Support us

Айцішнік запусціў беларускамоўны тэхнаблог. Вы можаце далучыцца

Франтэнд-распрацоўшчык запусціў тэхнаблог на беларускай мове bel-frontend.online. Пакуль там у асноўным разбіраюць пытанні з рэальных сумоўяў, але аўтар не супраць, калі вы прапануеце свае тэмы. Спыталі ў яго, якія планы.

Оставить комментарий

Аўтар (папрасіў не называць ягонае імя) таксама вядзе тг-канал «Беларускі франтэнд ды іншая трасца». Пра сябе кажа, што ён франтэнд-распрацоўшчык з вопытам больш за 9 гадоў. 

—  Маю невялікі досвед у бэкэнд-распрацоўцы ды ў мабільнай (React Native), — дадае суразмоўца. — Яшчэ працую над некалькімі Pet-праектамі. Адзін з якіх — наш блог.

— Чаму вырашылі яго запусціць?

— Блог першапачаткова ствараўся як праект для пачаткоўцаў у франтэндзе, дзе я персанальна хацеў дзяліцца сваім вопытам ды пісаць маленькія артыкулы, — адказвае айцішнік. — Але падчас стварэння блогу да мяне далучыўся яшчэ адзін аўтар. Яна жадала таксама прыняць удзел у напісанні артыкулаў ды распрацоўцы самога праекту. Выбрала разбор памылак на сумоўі — як адну з важных тэм для пачаткоўцаў. 

Але тэматыка блогу не абмежавана толькі гэтымі тэмамі. Мы не так даўно абмяркоўвалі, ці не будзе бянтэжыць людзей, што назва пра франтэнд. Але вырашылі пакінуць старую назву. 

Увогуле, мы жадаем пашырыць склад аўтараў і тэм нашага блога. Так, напрыклад, мы б чакалі як бэкэндэраў, так і дызайнераў з проджэктамі ды іншых. Тэм шмат, пісаць можна многа пра што. 

Цікава было б пачытаць што-небудзь пра AI. На мой погляд, у беларускамоўнай прасторы такой інфармацыі вельмі не хапае.

Зараз наш сайт — гэта куча тэхнічных кампрамісаў, каб паменшыць выдаткі на яго ўтрыманне. То бок, нешта кшталту MVP, дзе мы спрабуем нашу ідэю. Узляціць — добра, не — мы паспрабавалі, і на тым добра. Калі ж будзе больш аўтараў ды наведвальнікаў, то будзем працаваць над яго пашырэннем.

У планах — дадаць каментары, пошук па тэгам, магчымасць захоўваць у сваім акаўнце выбраныя артыкулы ды іншае. Па-добраму, нам патрэбна была б дапамога ў стварэнні карыстальніцкай дамовы — то бок, юрыдычныя пытанні як-небудзь вырашыць.

Шукаеш працу ў IT? Заходзь на jobs.dev.by і будзь у курсе самых свежых вакансій

— Чаму менавіта на беларускай?

— Мы вырашылі пісаць на беларускай, бо кантэнту на гэтай мове з тэматыкай IT вельмі мала. Шмат на ангельскай, шмат на рускай. А на беларускай амаль няма. Я разумею, што ў нашых артыкулаў не будзе такіх праглядаў, як, напрыклад, на Medium ці на dev.to. Але вельмі б хацелася, каб на беларускай мове было значна больш кантэнту.

Калі вы жадаеце далучыцца да праекта, пішыце на e-mail goman.live.service@gmail.com. Усе кантакты па спасылцы.

Ад навукі да блогаў і тэхналогій: што пачытаць і паглядзець айцішніку на беларускай мове
Ад навукі да блогаў і тэхналогій: што пачытаць і паглядзець айцішніку на беларускай мове
По теме
Ад навукі да блогаў і тэхналогій: што пачытаць і паглядзець айцішніку на беларускай мове

Читайте также
«Мозг закис». Устроился в FAANG — и поступил в магистратуру. Зачем?!
«Мозг закис». Устроился в FAANG — и поступил в магистратуру. Зачем?!
«Мозг закис». Устроился в FAANG — и поступил в магистратуру. Зачем?!
Аркадий* закончил беларусский вуз и переехал в Польшу — и спустя два года поступил в местную магистратуру заочно. Узнали, зачем это понадобилось и каково совмещать учёбу с работой.
«Чисто и красиво». Айтишник провёл год в командировке на Шри-Ланке — очень зашло
«Чисто и красиво». Айтишник провёл год в командировке на Шри-Ланке — очень зашло
«Чисто и красиво». Айтишник провёл год в командировке на Шри-Ланке — очень зашло
Senior Software Engineer провёл примерно семь лет своей карьеры в разъездах — от Северной Америки и до Юго-Восточной Азии. Но хвалит только Шри-Ланку. Почему, он рассказал Dzpk.
Опубликовали список беларусов и беларусок с крутыми проектами
Опубликовали список беларусов и беларусок с крутыми проектами
Опубликовали список беларусов и беларусок с крутыми проектами
«Часто это бизнес на потоке». 5 причин (не) привести друга — разбор от рекрутера
«Часто это бизнес на потоке». 5 причин (не) привести друга — разбор от рекрутера
«Часто это бизнес на потоке». 5 причин (не) привести друга — разбор от рекрутера
Все ли рефералки одинаково полезны? 

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.