Самае добрае, што я бачу ў цяперашнім часе, гэта тое, што ты заўседы можаш знайсці кагосьці, каго хвалюе тое ж, што і цябе, у каго такія ж думкі, як ў цябе, а можа і не такія, але вы маеце аднолькавыя каштоўнасці, з якіх сыходзіце.
Не абавязкова знаёміцца, калі ты не вельмі любіш мець зносіны з іншымі людзьмі, але думкі, якія людзі застаўляюць у сваіх блогах і пастах, тое, што яны глядзяць разам з табою, чытаюць тое ж, што і ты, кажа пра іх нават болей, чым можа яны самі пра сябе адкрылі астатнім.
А тое, дзе канкрэтны чалавек знаходзіцца, гэта найменьш цікавая частка, на мой погляд.
Таму я жадаю, каб і тыя, хто «ў», і тыя, хто «па за» краінай, меньш пра гэта думалі, а стваралі агульную прастору нашай з вамі супольнасці.
Так склалася, што «ў» меньш магчымасцяў ствараць вобразы і дзяліцца думкамі, таму жадаю ім больш хаця б далучацца у прасторы лічбавага свету да тых, хто можа гэта рабіць.
А для тых, хто «па за», жадаю проста быць тымі, кімі яны ёсць, і дзяліцца сваімі думкамі, ідэямі, пачуццямі, бо можа нехта знойдзе вас на прасторах і гэтаму «некаму» зробіцца лягчэй і лепей, бо ён не адзін.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.