Support us

Маск заявил, что людям нужно тратить поменьше времени на соцсети

Гендырэктар Twitter Ілан Маск мяркуе, што, магчыма, людзі бавяць зашмат часу за камунікацыяй у сацсетках. Так бізнэсовец адрэагаваў на словы аднаго з карыстальнікаў Twitter пра антысацыяльныя тэндэнцыі і самоту.

Оставить комментарий

Карыстальнік рэпоснуў амерыканскае даследаванне 2021 года, згодна з якім кола зносін людзей за апошнія трыццаць гадоў моцна звузілася. Так, 15% рэспандэнтаў мужчынскага полу адказалі, што не маюць блізкіх сяброў — у 1990-м такіх было 3%. Сярод рэспандэнтаў жаночага полу такіх аказалася 10% — супраць 2% у 1990-м.

«Мажліва, нам трэба марнаваць менш часу на сацсеткі?» — задумаўся Маск.

Маск купіў Twitter летась за $44 млрд і сам вельмі актыўна яго выкарыстоўвае. Insider у лістападзе адзначаў, што на працягу трох тыдняў пасля завяршэння ўгоды 27 кастрычніка Маск у сярэднім рабіў публікацыі — твіты, рэтвіты, адказы — раз на гадзіну. Асноўная маса яго дзеянняў прыходзілася на адказы іншым юзарам.

Летась у адным з падкастаў Маск заявіў, што ў яго ёсць «жудасная звычка» — хапацца за тэлефон адразу, як прачнецца. Тады ён сказаў, што замест гэтага лепш было б выдаткоўваць 20 хвілін на трэніроўкі, каб прывесці сябе ў форму. Ці зрабіў Маск так, як планаваў, невядома.

Читайте также
Блогеров начали «отменять» за рекламу и использование ИИ
Блогеров начали «отменять» за рекламу и использование ИИ
Блогеров начали «отменять» за рекламу и использование ИИ
OpenAI отключит свои модели в Cursor после покупки сервиса Маском
OpenAI отключит свои модели в Cursor после покупки сервиса Маском
OpenAI отключит свои модели в Cursor после покупки сервиса Маском
Twitter снова запустили — и Маску это очень не нравится
Twitter снова запустили — и Маску это очень не нравится
Twitter снова запустили — и Маску это очень не нравится
SpaceXAI запускает Grok Bot: армию ИИ-агентов для рутины и работы в команде
SpaceXAI запускает Grok Bot: армию ИИ-агентов для рутины и работы в команде
SpaceXAI запускает Grok Bot: армию ИИ-агентов для рутины и работы в команде

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.