5000+ айцiшных слоў па-беларуску выклалі ў вольны доступ. Карыстайцеся!
Распрацоўшчык і перакладчык Аляксандр Клюеў выклаў у агульны доступ беларускую ІТ-тэрміналогію. Сабралі некалькі цікавых альбо нестандартных прыкладаў.
Распрацоўшчык і перакладчык Аляксандр Клюеў выклаў у агульны доступ беларускую ІТ-тэрміналогію. Сабралі некалькі цікавых альбо нестандартных прыкладаў.
Распрацоўшчык і перакладчык Аляксандр Клюеў выклаў у агульны доступ беларускую ІТ-тэрміналогію. Сабралі некалькі цікавых альбо нестандартных прыкладаў.
«Вырашыў усё ж даць доступ да сваіх напрацовак. Тут загрэгавана ўсё, што было ў каманды Ubuntu, Telegram, асобныя адзінкі тэрмінаў з MS, Google і Samsung, а таксама мае напрацоўкі і дадатковыя тлумачэнні. Карыстайцеся!», — напісаў Аляксандр у твітары.
Знайсці поўны дакумент можна па спасылцы. Ён разбіты на некалькі катэгорый: арыгінал тэрміна на англійскай; прыклад перакладу на беларускую; як не трэба перакладаць; і заўвагі (напрыклад, з якой тэхналагічнай базы было ўзятае тое альбо іншае слова; таксама ёсць карысныя спасылкі). У базе 5000+ тэрмінаў і фраз.
Калі хочаце далучыцца да перакладу — пішыце аўтару (ягоныя кантакты ёсць тут).
Вось некалькі прыкладаў са спісу:
А вось, напрыклад, Twitter так і будзе Twitter, бо згодна з базай Samsung гэта «гандлёвая марка, не мае зарэгістраванага адпаведніку на беларускай».
Аляксандр Клюеў апісвае сябе як беларускага палітычнага актывіста, сакратара «ЗБС — Задзіночання беларускіх студэнтаў», Golang back-end распрацоўшчыка і перакладчыка. Апошнія гады ён займаецца на грамадскіх пачатках перакладам шэрагу праграм на беларускую (у прыватнасці, Telegram, Psiphon, Ubuntu, Typora і Anki). Кажа, што пачаў рабіць гэта, каб «развіваць сваю мову», бо цяпер з тэрміналогіяй на беларускай — вялікія праблемы.
Прачытаць нашае інтэрв’ю з Аляксандрам можна тут.
Выдаткуйце яшчэ 15 секунд, калі ласка.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.
Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.


Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.